Амбасадар РФ пра высылку з Беларусі расейскага ваеннага аташэ



Інфармацыя пра высылку з Беларусі ваеннага аташэ амбасады Расеі Рамана Спірыдонава не адпавядае рэчаіснасці, заявіў пасол Расеі Дзмітрый Мезенцаў, адказваючы на пытанні журналістаў на канферэнцыі „Менскага дыялогу” 7 кастрычніка ў Менску.

„Абсалютна не адпавядае рэчаіснасці інфармацыя, — сказаў ён. — Гэта планавая замена. У яго скончылася дыпмісія. Нават не ўяўляю, адкуль узяліся гэтыя здагадкі”.

Паводле слоў Мезенцава, прызначэння новага ваеннага аташэ ў пасольстве чакаюць да канца года.

На мінулым тыдні журналіст Арцём Гарбацэвіч са спасылкай на крыніцы паведаміў у сваім телеграм-канале, што Спірыдонаў высланы „за дзейнасць, якую не назавеш дыпламатычнай”.

belapan.by