У Варшаве ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту ва Украіне



Акцыя памяці ахвяраў растралянага сепаратыстамі аўтобуса ва ўсходне-ўкраінскім горадзе Валнаваха прайшла ў Варшаве. Аўтар Музея Майдана ў польскай сталіцы Андрэй Падгурскі зазначае, што мэтай акцыі было звярнуць увагу на цяжкую сітуацыю на ўсходзе Украіны:

– Гэтая акцыя ў падтрымку Валнавахі. Яна прысвечана памяці людзей, якіх нядаўна расстралялі расейскія сепаратысты. Яны ехалі ў аўтобусе, там было 13 чалавек. Усіх застрэлілі. І гэта было ў час перамір’я. І нашая акцыя трошкі звязана з акцыяй падтрымкі карыкатурыстаў, якія былі расстраляны ў Францыі. Таму былі выкарыстаны словы “Je Suis”. Такім чынам, мы хочам звярнуць увагу, што ў нас на ўсходзе Украіны больш складаная сітуацыя. І пра гэта варта казаць.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел украінцы, беларусы, палякі. Таксама ўдзельнікі акцыі выразілі салідарнасць з Рафісам Кашапавым – татарынам, які цяпер сядзіць у расейскай турме за падтрымку Украіны. Падобныя акцыі мелі месца ў многіх гарадах Украіны і свету, у Кіеве “Марш міру” сабраў каля 20-ці тысячаў чалавек.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара