У Менску не дазволілі Дэманстрацыю супраць хатняга гвалту



Як паведамляецца на старонцы ў фэйсбуку „Маршыруй, дзетка!”, 7 кастрычніка актывісткам ініцыятыўнай групы Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні дэманстрацыі ў падтрымку прыняцця закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Прычынай адмовы была названа „неадпаведнасць звароту некалькім пунктам Закона аб масавых мерапрыемствах”.„Так як ліста ў нас яшчэ няма на руках, мы не можам паведаміць падрабязнасці, але на працягу некалькіх дзён усе даведаемся”, — адзначылі актывісткі ініцыятывы „Маршыруй, дзетка!”

Заява ў Менгарвыканкам на правядзенне дэманстрацыі ў цэнтры Менска была пададзена 12 верасня. Правядзенне мірнага сходу было запланавана на сярэдзіну кастрычніка. Мэтай дэманстрацыі заяўлена выказванне меркавання па праблеме хатняга гвалту ў Беларусі, а таксама падтрымка прыняцця закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту.

spring96.org

Калаж: womenplatform.net