Вызначаць лепшых філосафаў-школьнікаў



Факультэт філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускае філасофскае таварыства абвяшчаюць пра старт адборачнага этапа Міжнароднага Балтыйскага конкурсу эсэ па філасофіі для школьнікаў (Baltic Sea Philosophy Essay Event), арганізатарамі якога выступаюць Фінская і Нарвежская асацыяцыі філасофскіх таварыстваў пры падтрымцы ЮНЕСКА.

Адборачны этап праводзіцца з мэтай выбраць найлепшыя работы, якія будуць завочна прадстаўляць Беларусь у міжнародным конкурсе.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца навучэнцы X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Адборачны этап конкурсу адбудзецца 18 кастрычніка на факультэце філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, вул. Кальварийcкая, 9, аўд. 525; пачатак – 15:00).

У якасці задання ўдзельнікам будзе прапанавана за дзве гадзiны напісаць на англійскай мове эсэ на адну з прапанаваных тэм філасофскай скіраванасці, якой стане выказванне аднаго з вядомых філосафаў. Аб’ём эсэ — 1-2 старонкі фармату А4. Работы будуць набірацца на камп’ютарах. Пры напісанні эсэ дазволена карыстацца папяровымі слоўнікамі, прынесенымі з сабой.

Для падачы заяўкі на ўдзел у конкурсе неабходна да 13 кастрычніка ўключна зарэгістравацца на сайце, запісацца на курс “Алімпіяда па філасофіі для школьнікаў” і запоўніць анкету ўдзельніка.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні мерапрыемства можна пазнаёміцца тут.

Сайт Міжнароднага Балтыйскага конкурсу эсэ па філасофіі для школьнікаў.

zviazda.by