Гомельскі аэрапорт мае шанс на другое жыццё
Беларускі ўрад распрацоўвае магчымасці пашырэння бязвізавага рэжыму на рэгіянальныя аэрапорты, сярод якіх – Гомельскі аэрапорт.
Паводле экскурсавода і каардынатара ініцыятывы SmartHomiel Яўгена Меркіса, галоўнае, каб мясцовыя ўлады зразумелі, якія магчымасці адкрывае перад імі “бязвіз”.
– Неабходна стары савецкі аэрапорт, якім на гэты момант з’яўляецца Гомельскі аэрапорт, развіваць. І вось гэта тая самая праблема, якую не факт удасца ўладам у бліжэйшы час вырашыць. Яны, відавочна, не разумеюць, наколькі бязвізавы рэжым для гомельскага аэрапорт – гэта вялікі шанец. Яны, відавочна, не разумеюць, што неабходна развіваць усю інфраструктуру, не толькі сам будынак, але і прадумваць лагістычныя маршруты, каб у горадзе былі нейкія ўказальнікі вуліц на ангельскай мове. Усё гэта трэба развіваць.
У гэты момант наведванне Беларусі без візы для грамадзян 73 дзяржаваў свету магчымае пасля прылёту ў Нацыянальны аэрапорт “Менск”, а таксама праз наведванне турыстычна-рэкрэацыйнай зоны “Брэст-Гродна” ў складзе арганізаваных турыстычных групаў.
Беларускае Радыё Рацыя