У Расеі пераследуюць дзеячаў карэнных народаў



Карэнныя народы Расеі не застаюцца абыякавымі да пытання вайны з Украінай. Татарын Нафіс Кашапаў кажа, што Пуцін распачаў барацьбу з грамадскімі і палітычнымі дзеячамі карэнных народаў, а ўсяго ў Татарстане сотні людзей сядзяць у турме за сваю палітычную пазіцыю:

 У турмах сядзіць шмат дзеячаў карэнных народаў нацыянальных рэспублік. Так, толькі на тэрыторыі Башкірыі, Татарстана сядзіць каля 300, а можа і больш татар за свае палітычныя погляды, за падтрымку Украіны і крымскіх татараў. Пры Пуціне мае месца тэрор супраць лідараў нацыянальнага і рэлігійнага рухаў.

Таксама з месяц таму за падтрымку Украіны арыштавалі брата Нафіса Кашапава – Рафіса. Ён дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара