На «Ноч расстраляных паэтаў» у Курапатах пачалі збор сродкаў



29 кастрычніка Зміцер Дашкевіч прапануе зладзіць традыцыйную акцыю ў мемарыяле Курапаты – ноч беларускай літаратуры.

На правядзенне «Ночы расстраляных паэтаў» абвешчаны збор грошай праз Facebook.

Вечарына стане напамінам пра трагічную дату беларускай гісторыі. Больш за сто паэтаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў было расстраляна ў жахлівую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Гэта не акцыя і не мітынг – гэта ўшанаванне памяці нявінных людзей на месцы, дзе чыніўся генацыд Беларусі.

Фота: Новы Час