Вольга Такарчук – Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры
Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2018 год (летась яе не прысуджалі) атрымала польская пісьменніца Вольга Такарчук.
Вольга Такарчук навучалася ў Варшаўскім універсітэце (псіхалогія). Аўтар некалькіх раманаў і зборнікаў апавяданняў. Некаторыя яе творы экранізаваныя. Адна з самых вядомых польскіх пісьменніц.
Беларускаму чытачу яна вядома дзякуючы Марыне Шода, якая пераклала кнігі «Правек і іншыя часы» і «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых».
Прэмія Такарчук прысуджаная з фармулёўкай «за апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам паказвае перасячэнне мяжы як форму жыцця». У 2018 годзе Такарчук стала першай пісьменніцай з Польшчы, якая атрымала міжнародную Букераўскую прэмію за раман «Бегуны». Яна таксама з’яўляецца лаўрэатам шэрагу іншых польскіх і міжнародных літаратурных прэмій, у тым ліку самай прэстыжнай польскай прэміі Ніка.
Беларускае Радыё Рацыя