Глеб Сандрас: Я працую на глыбіні 600 метраў



У Беларусі няма скалістых гораў і горных утварэнняў. Але ёсць прафесія шахцёра. Яна ўзнікла ў 1958 годзе, а значыць 60 гадоў таму. І застаецца экзатычнай прафесіяй. Гісторык па адукацыі з Салігорску, які рэалізуе сябе ў якасці работніка аб’яднання „Беларуськалій”, пагадзіўся быць нашым Госцем. А гутарыць з Глебам Сандрасам наш карэспандэнт Якуб Сушынскі.

РР: Вы з’яўляецеся шахцёрам у першым пакаленні ў вашай сям’і?

Глеб Сандрас: Атрымліваецца, што так.

РР: Вось гэтая прафесія – шахцёра, вы калі-небудзь пра яе чулі, чыталі? Вы чалавек з гістарычнай адукацыяй, якім чынам вы апынуліся ў шахце?

Глеб Сандрас: Не абавязкова мець нейкую адмысловую адукацыю, каб працаваць там. Я нарадзіўся ў Салігорску і вырас. Затым паступіў ва ўніверсітэт. У мяне была цікавасць, па-першае, да геаграфіі, а па-другое, да гісторыі. Ну і мне давялося выбіраць. І я выбраў гісторыю. Але пасля зразумеў, што жыццё мне гэта не забяспечыць. І таму зноў давялося выбіраць.

РР: Падзяліцеся, як праходзіць працоўны дзень шахцёра? На якую глыбіню вы пагружаецеся? Якія задачы выконвае звычайны шахцёр?

Глеб Сандрас: Пачнем з таго, што шахцёр – гэта агульная назва, ці тэрмін, які датычны ўсіх людзей, якія працуюць пад зямлёй у шахце. А гэта некалькі дзясяткаў прафесій…

Цалкам размова ў далучаным файле:

Гутарыў Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя