Пададзеныя скаргі на неўключэнне ў склад камісій
Скаргі на неўключэнне сваіх актывістаў у склад участковых выбарчых камісіяў падрыхтавалі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Пра гэта паведаміла палітык Ганна Канюс.
У прыватнасці, было падрыхтаванае абскарджанне рашэння па выніках паседжання ў адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Берасця, – адзначыла грамадскі дзеяч:
– Важна прайсці ўсю працэдуру, таму што мы хацелі, каб нашыя прадстаўнікі былі ў гэтых выбарчых камісіях, каб яны бачылі гэты падлік галасоў, каб настойвалі на тым, каб гэты падлік галасоў быў празрысты для ўсёй камісіі, для ўсіх назіральнікаў.
Як распавяла Ганна Канюс, таксама паралельна былі пададзеныя скаргі на неўключэнне сябраў партыі ў склад акруговых і абласной выбарчай камісіі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце