Расеец спакойна пранёс у самалёт пісталет



Самалёт, які выляцеў з Масквы ў Бургас, здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Растова – адзін з пасажыраў выявіў у ручной паклажы траўматычны пісталет, які забыўся здаць у багаж, перадае BBC.

Як паведамляе выданне «Камсмольская праўда Растоў», мужчына, які пакутуе на астму, адкрыў ручную паклажу, каб дастаць адтуль лекі, а ўнутры выявіў зброю, якую забыўся здаць у багаж. Паводле інфармацыі РБК, гэта быў пісталет «Стражнік» і два боепрыпасы да яго.

Пасажыр паведаміў пра зброю бортправадніцы, а тая ў адпаведнасці з інструкцыяй перадала інфармацыю экіпажу, які прыняў рашэнне аб экстранай пасадцы.

Па словах прадстаўніка ўпраўлення МУС Расеі на транспарце па ПКФА, мужчыну адвялі ў дзяжурную частку пры аэрапорце. Там высветлілася, што ліцэнзія на пісталет аформлена належным чынам, але на мужчыну тым не менш аформілі адміністрацыйны пратакол з-за парушэння правілаў перавозкі зброі.

У аэрапорце «Шарамецьева» заявілі, што праверку багажу пасажыраў праводзіла даччыная кампанія «Шарамеццева-Бяспека». Прадстаўнік прэс-службы аэрапорта Ганна Захаранкова сказала, што ў аэрапорце праводзіцца ўнутраная праверка.

zviazda.by