У Берасці забаранілі пікет супраць росту цэн
Выказаць свой пратэст у сувязі з падвышэннем цэнаў не змаглі сябры берасцейскай арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет”. Гарадскія ўлады забаранілі праводзіць мерапрыемства 17 ліпеня ў дазволеным месцы – парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Афіцыйнай прычынай забароны стала правядзенне іншага мерапрыемства, гаворыць Людміла Дзенісенка:
– Нам адмовілі ў правядзенні пікету, бо, сапраўды, цэны ў Беларусі растуць не па днях, а па гадзінах. І дзяржава гэта бачыць, таму, відаць, баіцца сацыяльнай напружанасці сярод насельніцтва. Калі ўжо ў людзей не хапае грошай, каб купіць кавалак мяса для сям’і, то я лічу, што нават абяцаная зарплата ў памеры 500 даляраў ужо не ў стане выратаваць наша насельніцтва ад таго, што даводзіцца тужэй зацягваць паясы.
“У парку, згодна адказу чыноўнікаў, планавалася вучэнне пажарных службаў, мы былі там і бачылі, што іх мерапрыемства скончылася яшчэ да пачатку заяўленага намі часу”, – дадала актывістка.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота ptel.cz