Пуцін заявіў, што Расея стварыла зброю, „якой у свеце ні ў каго няма”



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю тэлеканалам RT Arabic, Al Arabiya і Sky Nеws Arabia заявіў, што расейскі бок мае намер распрацаваць ударныя комплексы, якія пераадолеюць любую сістэму супрацьракетнай абароны.

«Мы будзем працаваць над такімі ўдарнымі комплексамі, якія, безумоўна, пераадолеюць любую сістэму ПРА», – заявіў ён.

Па словах Пуціна, Расея «зробіць гэта, цяпер гэта ўжо відавочна». Ён патлумачыў, што сістэмы ПРА працуюць супраць балістычных ракет, якія лётаюць па балістычнай траекторыі. Паводле яго слоў, Расея «акрамя таго, што іх удасканаліла шматкроць, яшчэ і стварыла іншую зброю, якой пакуль у свеце ні ў каго няма».

У верасні Пуцін адзначыў ролю атамнай галіны Расеі ў стварэнні новага ўзбраення.

russian.rt.com

Фота: РИА Новости