Выйшаў чарговы нумар бюлетэня „Брэсцкае права”
Пазнаёміцца з праваабарончым выданнем „Брэсцкае права” на гэты раз змаглі таксама жыхары Баранавіч і Баранавіцкага раёна.
Кожны чытач можа знайсці ў гэтым выданні карыснае для сябе, кажа актывіст кампаніі „Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:
– Гэты нумар быў звязаны з Днём правоў чалавека, які мы адзначаем 10-га снежня, матэрыялы прысвечаныя правядзенню пікета, які адзіны па рэспубліцы быў дазволены на Берасцейшчыне. Акрамя гэтага быў семінар, круглы стол прысвечаны таксама гэтай даце. Працяг пераследу прафсаюзаў на “Граніце” – чарговыя два чалавекі з незалежнага прафсаюза „Граніта” звольнены.
Што таксама вельмі важна, у выданні змешчаны юрыдычныя парады і нумары тэлефонаў, куды чалавек можа звярнуцца па бясплатную юрыдычную кансультацыю.
Беларускае Радыё Рацыя