Парламенцкая асамблея НАТА не падтрымала санкцыі супраць Расеі
Упершыню за 22 гады Парламенцкая асамблея НАТА адкінула даклад аб прымяненні эканамічных санкцый супраць агрэсараў на падставе каментароў украінскай дэлегацыі.
„Мы настойваем на пашырэнні санкцый супраць Расеі, таму што гэта эфектыўны інструмент ціску на краіну-агрэсара. Санкцыі аказваюць кумулятыўны эфект, і яны, безумоўна, згуляюць важную ролю ў змене рэжыму Пуціна. У далейшым гэта адкрые шлях да вяртання акупаванага Крыма і Данбаса ва Украіну „, – заявіў кіраўнік украінскай дэлегацыі Ягор Чарнёў падчас выступу ў Парламенцкай асамблеі НАТА. Па словах Чарнёва, большасць членаў НАТА прагаласавалі супраць даклада пасля выступу Украіны.
„Толькі што адхілены самы супярэчлівы даклад сёлетняй Парламенцкай асамблеі НАТА аб прымяненні эканамічных санкцый супраць краін-агрэсараў! Увогуле, справаздача была ў тоне паслаблення. Гэта, вядома, нам не падыходзіла „, – напісаў палітык у Facebook.
Беларускае Радыё Рацыя