Вільня рыхтуецца да перапахавання Кастуся Каліноўскага



Вільня рыхтуецца да перапахавання Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863 года.

Просьбу беларускіх інтэлектуалаў пра перапахаванне нацыянальнага героя ў Беларусі, урад Літвы не ўхваліў. Прафесар гісторыі Яўген Мірановіч лічыць гэта слушным рашэннем:

– Я супраць таго, каб пераносіць нябожчыкаў з месца на месца. Незалежна ад таго, дзе яны ёсць, дзе былі. Можна паехаць і там ускласці кветкі, калі хтосьці лічыць гэта важным. Нічога не перашкаджае, каб з Беларусі нават тысяча чалавек паехала і там паклалі кветкі.

22 лістапада – афіцыйная цырымонія пахавання астанкаў Кастуся Каліноўскага і яшчэ дваццаці паўстанцаў. Далучацца беларускія грамадскія дзеячы і творчая інтэлігенцыя, а таксама дэлегацыя ад афіцыйнага Менска. Гэта раней пацвердзіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас сустрэчы са сваім літоўскім калегам Лінасам Лінкявічусам. Запрасілі таксама дэлегацыі з Украіны, Латвіі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя