Як у Рыбалах на выбарах галасавалі
У Польшчы прайшлі выбары ў Сейм і Сенат. Грамадзяне краіны, сярод якіх і этнічныя беларусы, вызначалі тых, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў парламенце ў бліжэйшыя чатыры гады.
Наш карэспандэнт завітаў у падляшскую вёску Рыбалы, дзе жывуць мясцовыя беларусы.
На прыступках выбарчага ўчастка жыхары падзяліліся тым, чаго чакаюць ад гэтых выбараў:
– Я думаю так вось. Ну добра. Такі абавязак ёсць што трэба прыйсці галасаваць і потым ні на каго не наракаць што кагосьці не выбраў. Я як выбяру, то я ведаю каго я выберу. А то не ідуць і прэтэнзію маюць. Я кажу гэтае: „Як выбары, то трэба ісці”. Так і ўсё.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Паводле інфармацыі польскіх СМІ, на парламенцкіх выбарах перамагае кіруючая партыя „Права і справядлівасць”. У сваіх публікацыях яны спасылаюцца на вынікі даследаванняў, так званых exit pool. Ці сапраўды гэта так, палякі даведаюцца ў бліжэйшы час. У парламенцкай кампаніі 2019 года вызначылі 460 будучых дэпутатаў Сейма і 100 сенатараў заканадаўчай галіны ўлады.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя