Прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага ў Свіслачы
13 кастрычніка ў Свіслачы адбылася творчая сустрэча з вядомым праваабаронцам і літаратуразнаўцам Алесем Бяляцкім. Алесь Бяляцкі да пачатку сустрэчы ўсклаў кветкі да магілы Віктара Каліноўскага, а таксама наведаў іншыя памятныя мясціны Свіслачы і Якушоўку.
На сустрэчу з свіслачцамі Алесь Бяляцкі прывёз з сабой аўтарскую кнігу “Халоднае крыло Радзімы”, праца над якой праходзіла за кратамі. Прысутных вельмі цікавіў той перыяд жыцця былога палітвязня. Задаваліся пытанні пра тое, як стваралася кніга, якім быў турэмны побыт.
Напрыканцы ўсе ахвотныя атрымалі кнігу праваабаронцы з аўтографам аўтара. Цягам сустрэчы і пасля яе адбылася цікавая дыскусія і абмеркаванне надзённых праблем беларускага грамадства.
Беларускае Радыё Рацыя