Аляксандра Сасновіч выбыла з 1/16 фінала турніру ў Маскве



Беларуска Аляксандра Сасновіч (64-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла з 1/16 фінала турніру ў Маскве. Наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы Латвіі Анастасіі Севаставай (25 ВТА) – 1:6, 5:7.

Максім Мірны запрошаны ў Лондан на выніковы турнір АТП у якасці ганаровага госця

Беларускі тэнісіст Максім Мірны стане ганаровым госцем на выніковым турніры АТП у Лондане. Акрамя спаборніцтваў у сталіцы Вялікабрытаніі пройдзе цырымонія ўзнагароджання. Алімпійскаму чэмпіёну там уручаць прыз за развіццё тэніса як віду спорту ў свеце. 42-гадовы Максім Мірны з’яўляецца алімпійскім чэмпіёнам Лондана-2012 у міксце і пераможцам шасці турніраў «Вялікага шлема» ў парным разрадзе.

Беларускія ватэрпалісты не трапілі ў фінальную частку ЧЕ-2020 у Венгрыі

Беларускія ватэрпалісты, заняўшы трэцяе месца ў групе В адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы, не выйшлі ў фінальную частку кантынентальнага першынства. Па ходзе адборавага турніру беларусы выйгралі ў каманды Украіны – 10:7 і пацярпелі дзве паразы. Славакі былі мацней іх з лікам 19:4, французы – 22:6.

Андрэй Ліхавіцкі стаў уладальнікам алімпійскай ліцэнзіі на ЧС па спартовай гімнастыцы

Беларускі гімнаст Андрэй Ліхавіцкі выйграў алімпійскую ліцэнзію на чэмпіянаце свету па спартовай гімнастыцы ў Штутгарце і выступіць на Гульнях у Токіа. У кваліфікацыі мнагаборства беларускі спартовец заняў 50-е месца, па рэгламенце на Алімпійскія гульні адбіраліся 12 лепшых. Таму ўсё вырашалася ў фіналах асобных відаў, па выніках якіх Андрэю Ліхавіцкаму ўдалося трапіць у лік удзельнікаў Алімпіяды. У жаночых спаборніцтвах алімпійскую ліцэнзію заваявала беларуска Анастасія Алістратава.

Аляксандра Данішэўская выйграла золата Сусветных пляжных гульняў у Катары

Беларуская водналыжніца Аляксандра Данішэўская заваявала залаты медаль у скачках з трампліна на Сусветных пляжных гульнях у Досе (Катар). Самай паспяховай для беларускі стала другая спроба. Спартоўка выканала скачок на 49,5 м. Канкурэнткі не змаглі перасягнуць гэты вынік. Бронзавы медаль выйграла яшчэ адна беларуска – Ганна Стральцова (49 м). Юта Мянестрына (49,3 м) з Фінляндыі стала ўладальніцай срэбра.

Паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун увайшоў у топ-5 лепшых бамбардзіраў у гісторыі зборнай Беларусі

Паўабаронца БАТЭ Станіслаў Драгун увайшоў у топ-5 лепшых бамбардзіраў галоўнай каманды Беларусі за ўсю яе гісторыю. Пасля таго, як ён вызначыўся на 54-й хвіліне матчу Беларусь – Нідэрланды, на яго рахунку стала 11 галоў. Часцей за яго забівалі толькі Максім Рамашчанка – 20 разоў, Сяргей Карніленка – 17, Віталь Кутузаў – 13 і Вячаслаў Глеб – 12. Пры гэтым у афіцыйных матчах за «Нацыяналку» на рахунку Драгуна 10 галоў. Ніякі іншы беларускі футбаліст не адрозніваўся часцей. Таксама па 10 мячоў у матчах афіцыйнай катэгорыі забівалі Цімафей Калачоў і Сяргей Карніленка.

Беларускае Радыё Рацыя