“Не” так званаму саюзу Беларусі і Расеі
Таемныя перамовы паміж Лукашэнкам і Пуціным наконт паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі ў свядомай частцы грамадства выклікаюць трывогу і непакой.
Абураныя дэмакратычныя і палітычныя актывісты заяўляюць рашучае “не” так званаму саюзу Беларусі і Расеі, які ўспрымаюць як расейскі аншлюз Беларусі, – кажа сустаршыня Руху Салідарнасці “Разам” Алена Талстая:
– Так званыя інтэграцыйныя працэсы могуць зайсці настолькі далёка, што атрымаемся проста інкарпараванымі ў склад Расейскай Федэрацыі.
Мікола Бамбіза: Волі беларускага народа да аб’яднання з Расеяй ніхто не пытаў.
Андрэй, прадпрымальнік: Прадпрымальнікам гэта дакладна не будзе лепш. Ужо сёння прадпрымальнікі атрымліваюць праблемы з боку нашых улад, з боку Расеі. Нічога не выконваюць, на тыя пагадненні, якія былі дасягнутыя, яны плююць.
На дадзены момант у інтэрнэт-прасторы вядзецца пастаннае абмеркаванне самага праблемнага на дадзены момант пытання: магчымага падпісання 8 снежня дакумента аб фактычнай страце незалежнасці Беларусі. Дэмакратычныя актывісты заклікаюць грамадзянаў Беларусі супрацьстаяць магчымаму аншлюсу.
Беларускае Радыё Рацыя