Шкарпэткі і фасоля
Штогод у кастрычніку 12 гадоў запар у адным і там жа месцы набывала шкарпэткі.
Кожны год розныя спалучэнні колераў і адценняў.
Колеры розныя, але ўсе з чорнай ніткай.
І прадае шкарпэткі жанчына сталага веку – беларускамоўная і глухая.
Зусім нічога не чуе. На пальцах трэба паказваць.
Яшчэ яна прадае фасолю, буракі і моркву.
Шкарпэткі вяжа не сама, іншая жанчына – так мне тлумачылі.
Сёлета шкарпэтак няма. Толькі буракі, фасоля і морква.
Спытаць, чаму няма шкапэтак – ніяк, яна ж не чуе. Гэта стрэс.
– А шnо замінала напісаць пытанне на паперцы?
– Страх, што яна і бачыць кепска, і яшчэ страх, што з вязальшчыцай нешта здарылася – нежаданне ведаць
Купіла фасолі і буракоў.
А яна ўвесь час звярталася да мяне па-беларуску, на развітанне: „Спасіба”.
Мне патлумачылі так: яна гаворыць па-беларуску, бо не чуе рускай мовы.