Наталля Галаніна: У людзей настрой далёка не жыццярадасны



Нізкія заробкі і высокія цэны, безадказнасць і беспакаранасць чыноўнікаў і дзяржаўных службаў — пераважна такія пытанні агучваюць выбаршчыкі цягам парламенцкай кампаніі. Пра гэта распавяла кандыдат ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Наталля Галаніна.

Палітык адзначыла, што найперш яна імкнецца абараняць правы шэраговых жыхароў Берасцейскай вобласці:

– Людзі ні ў што не вераць і лічаць, што немагчыма ў іх сілах нічога змяніць. А паразмаўляўшы з намі, у іх узнікаюць нейкія надзеі. Увогуле ў іх настрой далёка не жыццярадасны.

Паводле Наталлі Галанінай, час агітацыйнай кампаніі яна будзе выкарыстоўваць для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з выбаршчыкамі і іх праблемамі. Па магчымасці праца з імі будзе працягнутая пасля выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце