Ірына Багдановіч: Мая любоў і мой клопат – вяртанне імя Габрыэлі Пузыні



Паэтка, літаратуразнаўца Ірына Багдановіч вядомая сваімі цікавымі, адметнымі даследаваннямі беларускай літаратуры. Бадай самая вядомая яе манаграфія, якая выйшла кнігай, –  гэта «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння».

Апошнім часам даследчыца занятая вяртаннем у беларускі культурны кантэкст польскамоўнай паэткі, пісьменніцы і мемуарысткі Габрыэлі Пузыні.

Кажа Ірына Багдановіч:

– Зараз сваю творчую задачу сапраўды бачу больш у тым, каб праз пераклад паказаць хараство той нашай недавыяўленнай спадчыны, якую мы маем, на якую мы багатыя, якую камусьці трэба прэзентаваць. Прынамсі, маю на ўвазе, што цяпер мая любоў і мой клопат – гэта вяртанне Габрыэлі Пузыні, яе імя, яе паэзіі, яе прозы, яе ўспамінаў сённяшняму беларускаму чытачу.

Летась намаганнямі Ірыны Багдановіч выйшаў зборнік вершаў Габрыэлі Пузыні «Струмень любові».

Цалкам гутарка:

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя