Фільм „Канцэрт жыцця” ў Дубічах Царкоўных



„Канцэрт жыцця” – дакументальны фільм нашага рэдакцыйнага калегі Міколы Ваўранюка, пра адну з найбольш папулярных перадач Беларускага Радыё Рацыя „Падляшскі канцэрт пажаданняў”, пашырае кола гледачоў.

Пасля Беластока, Гайнаўкі і Шчытоў, сёння фільм змогуць паглядзець жыхары Дубіч Царкоўных:

– Думаю, што людзі прыйдуць, гэтага мне б хацелася. Найважнейшая справа, каб людзі прыйшлі і паглядзелі. Я б хацеў, каб потым узнікла нейкая дыскусія. Буду вельмі рады сустрэчы з як найбольшай колькасцю гледачоў. 

Паказ фільму „Канцэрт жыцця” Міколы Ваўранюка адбудзецца сёння ў Гмінным Цэнтры Культуры ў Дубічах Царкоўных. Пачатак а 17-й гадзіне.

У нядзелю фільм змогуць паглядзець жыхары Курашава, што ў гміне Чыжы на Гайнаўшчыне.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя