У Берасці чарговы раз пратэставалі супраць АКБ



Чарговы раз у знак пратэста супраць з’яўлення акумулятарнага завода ў Берасці вышлі на вуліцы горада звыш сотні чалавек. Яны прайшлі ад плошчы Леніна да кінатэатра Беларусь.

Пратэстоўцы патлумачылі сваю пазіцыю і распавялі пра пытанні, якія іх найбольш турбуюць:

– Паводле нашага меркавання, завод працягвае працаваць. Думаем, што ён не спыніцца, будзе далей працягваць працаваць. Не ведаю, што рабіць, таму і выйшлі. 

– У тым ліку і адпады, якія з’яўляюцца незразумела якім чынам на непрацуючым і не ўведзеным у эксплуатацыю заводзе. Турбуюць гэтыя пытанні, а таксама бяздзейнасць уладаў.

Пратэстоўцы ўпэўнены, што неабходна выходзіць на вуліцы да таго часу, пакуль завод не будзе закрыты. Яны гатовыя ладзіць такія акцыі, у тым ліку, пасля завяршэння парламенцкай кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце