Цэны на імпарт размарозілі і прывязалі да даляра



Бізнесу дазволілі падымаць адпускныя цэны на імпартныя тавары. Упершыню за апошнія гады беларусы сутыкнуліся з дэфіцытам харчовых тавараў, напрыклад, у мінулыя выходныя ў менскіх крамах некаторых буйных гандлёвых цэнтраў не было памідораў, перцу і чырвонай рыбы. Паліцы пачалі пусцець пасля таго, як у канцы мінулага года ўвялі бестэрміновы мараторый на рост цэнаў, адначасна падаражэла валюта, а імпартныя пастаўкі сталі стратнымі. Бізнес прадаваў рэшткі тавараў і чакаў “размарозкі” цэнаў. Цяпер у крамах не павінна быць дэфіцыту замежнай прадукцыі, але яе кошт будзе залежаць ад курсу даляра.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bukvi.ru