Макей знаходзіцца з рабочым візітам у Германіі
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыбыў з рабочым візітам у Германію. Адпаведную інфармацыю беларускае знешнепалітычнае ведамства размясціла ў сваім фэйсбук-акаўнце.
Якіх-небудзь канкрэтных падрабязнасцяў і тэматыкі візіту не паведамляецца. Разам з тым адзначана, што наперадзе міністра чакае насычаная двухдзённая праграма важных сустрэч і мерапрыемстваў у Берліне.
Мяркуючы па фатаграфіі праграмы візіту, ён праходзіць 20-22 кастрычніка.
zviazda.by