Месяц фатаграфіі ў Менску 2019: Brest edition



“Месяц фатаграфіі ў Менску 2019: Brest edition” – фотавыставы пад такой назвай адкрыліся ў горадзе над Бугам. 10 праектаў з ЗША, Літвы, Германіі, Расеі, Беларусі і іншых краінаў прадставяць берасцейцам на трох пляцоўках горада, у дзьвюх з якіх афіцыйнае адкрыццё ўжо адбылося.

Падрабязней кажа прадстаўнік “Месяца фатаграфіі ў Менску” Андрэй Лянкевіч:

– Ідзем туды, дзе нас прымаюць. Хацелася б значна больш. Я думаю, у наступным годзе ў Берасці будзе значна больш пляцовак, бо ў нас ёсць вялікая кольксць праектаў, якія мы хочам паказваць. А калі магчыма і ідэалагічна, і культурна на розных пляцоўках, канешне, мы заўсёды гэтым карыстаемся.

Фотапраекты, прысвечаныя Берасцейскай крэпасці, савецкаму мінуламу, “Балтыйскаму шляху” і іншым ужо можна паглядзець у гатэлі “Эрмітаж” і прасторы “Кансерва”. У аўторак, выставы ад “Месяца фатаграфіі ў Менску 2019: Brest edition” адкрыюць і на пляцоўцы кавярні Paragraph.

Цалкам рэпартаж у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце