У Германіі не будуць абмяжоўваць хуткасць на аўтабанах
Германія пакуль застаецца мекай для аматараў хуткасці: на мясцовых аўтабанах не стануць уводзіць абмежаванні хуткасці.
Фота: livingnomads.com
Прапанова ўвесці ліміт 130 км/г ўнеслі ў нямецкі парламент „зялёныя”, яны назвалі адсутнасць абмежавання хуткасці на аўтабанах вар’яцтвам.
„Зялёныя” лічаць, што безлімітныя хуткасныя аўтабаны правакуюць ДТЗ і вядуць да падвышанага забруджвання атмасферы выхлапнымі газамі, піша motor.ru.
Аднак Бундэстаг прапанову не падтрымаў, а міністр транспарту Германіі заявіў, што ўвядзенне адзінага абмежавання хуткасці супярэчыць здароваму сэнсу.
Цяпер у Германіі абмежаванні хуткасці ўстаноўлены прыкладна на трэці аўтабанаў, да таго ж часовыя абмежаванні могуць уводзіцца ў час дрэннага надвор’я або рамонту.