Вечар вечных вершаў



27 кастрычніка «Арт Сядзіба» запрашае на імпрэзу «Вечар вечных вершаў», прысвечаную рэпрэсаваным у 1930-я гады літаратарам.

Творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры прачытаюць Ганна Севярынец, Таццяна Нядбай, Вікторыя Трэнас і іншыя. Песні на вершы рэпрэсаваных літаратараў зайграюць Кацярына Ваданосава & Fantasy Orchestra, Павал Аракелян і Hvedar Groovich.

Імпрэза пройдзе ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.