Аляксандр Кабанаў: Для яго гэта страшны сон



Аляксандр Лукашэнка асабіста курыруе выбарчую кампанію ў Палату прадстаўнікоў і хваравіта адрэагаваў на жаданне чатырох берасцейскіх актывістаў супраціву заводу акумулятарных батарэй прыняць удзел у выбарах у якасці кандыдатаў.

Паводле блогера Аляксандра Кабанава, Лукашэнка і яго набліжаныя вельмі насцярожаны дзейнасцю берасцейцаў і бачыць у гэтай дзейнасці небяспеку для сябе:

– Берасцейскі пратэст прыцягвае іх асаблівую ўвагу таму, што ён для іх абсалютна незвычайны. Ён працягваецца даволі доўга, яны спрабавалі яго пагасіць разнастайнымі спосабамі, але нічога не атрымалася. Гэты пратэст паказальны і ён у многіх людзей адклаўся ў розуме. Натуральна, што гэта сітуацыя іх напружвае, што людзі абаранілі плошчу, не баяцца пераследу, не баяцца рэпрэсій. Для яго гэта страшны сон, што гэтыя людзі нечакана яшчэ вырашылі пайсці і ў палітыку. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Улады застрашваюць актывістаў пераследуючы Кабанава. Узноўлена крымінальная справа закрытая два месяцы таму з-за адсутнасці складу правапарушэння, тэрмін якой скончыўся.

Мы будзем адсочваць гэту справу далей ды інфармаваць нашых слухачоў.

Беларускае Радыё Рацыя