Гарадзенскі аэрапорт чакаюць вялікія змены



За год з гарадзенскага аэрапорта плануецца ажыццявіць больш за сто рэйсаў па самых папулярных курортных напрамках – Егіпет, Балгарыя, Турцыя, Чарнагорыя і Туніс.

У СМІ надалей абмяркоўваюць магчымае прыбыццё ў Гародню бюджэтных лаўкостаў, а самі пасажыры знайшлі не менш цікавую для абмеркавання тэму – адкрыццё ў аэрапорце Duty Free, – піша “Гродзенская праўда”.

Сёлета пасажырскія перавозкі ў параўнанні з мінулым годам ужо павялічыліся ўдвая. Тыя чартары, якія цяпер вылятаюць з Гародні, запоўненыя на сто працэнтаў. У зімовым раскладзе палётаў з канца кастрычніка з’явіўся новы начны рэйс на Хургаду. Акрамя таго, чартарам з Гародні можна паляцяць на кітайскі курорт Хайнань.