Студэнта знялі з выбараў, бо ён вучыцца ў Варшаве



Пазбаўленне рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Уладзіслава Сысы — незаконнае.

У гэтым перакананы берасцейскі правабаронца Уладзімір Вялічкін. Падставай да прыняцца такога рашэння з боку камісіі стала навучанне маладога палітыка ў адным з варшаўскіх універсітэтаў, — распавёў эксперт у галіне права:

– Ён ад свайго пашпарта беларускага не адмаўляўся. Мае сталую прапіску тут. У Польшчы знаходзіцца часова на вучобе, пра гэта ёсць адмысловае тлумачэнне Канстытуцыйнага суда. Рашэнне абласной камісіі, лічу, не грунтуецца на законе. Сыса абскардзіў сваю адмову ў рэгістрацыі ў абласным судзе.

Сябры камісіі сышліся на меркаванні, што было парушана выбарчае заканадаўства, а менавіта пункт, дзе пазначана, што кандыдат у дэпутаты павінен стала пражываць на тэрыторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота instagram.com