Раман Кісляк: Гэта не выбары, а экзамен па граматыцы



Скаргі на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў ад праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода падрыхтавалі ў Берасці. Актывісты не згодныя з рашэннем камісіі. 

Яны настойваюць на адмене рашэнняў, распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Фактычна гэта не выбары, а нейкі экзамен па граматыцы. Большасць асноўных памылак – гэта замест ё, падпісчыкі пісалі ў прозвішчах і імёнах па бацьку е. Паводле правілаў расейскай мовы гэта дапускаецца. Таксама ёсць іншыя – о, а. Шчыра кажучы гэта смешна.

У першую чаргу павінна правярацца сапраўднасць подпісаў, воля выбаршчыкаў, а не нейкія граматычныя памылкі і абдрукоўкі, падагульніў эксперт у галіне права.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце