Павел Каралёў: Янка Купала меў шчыльныя сувязі з польскай культурай
“ХІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні” сабралі ў Менску ўдзельнікаў з Беларусі, Расеі і Венгрыі. На секцыйных паседжаннях, сярод іншага, была прадстаўлена грунтоўная гіпотэза аб уплыве Янкі Купалы на стварэнне вобраза доктара Жывага ў аднайменным творы нобелеўскага лаўрэата Барыса Пастэрнака.
Творчыя сувязі Янкі Купалы з польскай культурай прадставіў вядучы навуковы супрацоўнік літаратурнага музея Янкі Купалы Павел Каралёў:
– Ёсць сувязі Янкі Купалы. Як ён перакладаў з польскай мовы Канапніцкую, Ажэшку. Як ён пачаў увогуле пісаць свае вершы па-польску. Ёсць такі выставачны праект, які даволі падрабязна кажа пра сувязі Купалы і Польшчы. Купала – з аднаго боку гэта нібыта постаць са школьнай праграмы, нібыта ўсё вядома, але насамрэч безліч цікавых фактаў.
Міжнародныя Купалаўскія чытанні адбыліся ў межах 75-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Яны працягнуць працу ў 2021 годзе. Адкрыты прыём заявак на ўдзел усіх зацікаўленых.
Беларускае Радыё Рацыя