Новы драмтэатр у Менску вітае слонімскіх артыстаў



Калектыў Слонімскага драматычнага тэатра ў пятніцу, 25 кастрычніка, знаходзіцца на аднадзённых гастролях у Менску. На сцэне Новага драматычнага тэатра (былы тэатр “Дзе-Я?”) слонімскага артысты знаёмяць сталічных гледачоў са сваімі сцэнічнымі пастаноўкамі.

З аншлагам прайшлі два сеансы спектакля “Лясны дэтэктыў, або Хто ўкраў святлафор” для юных гледачоў. А вечарам менчане паглядзяць дарослы спектакль “Тустэп на фоне чамаданаў”.

У канцы верасня Менскі Новы драмтэатр упершыню наведаў Слонім. Менскія артысты тады пазнаёмілі слонімцаў са спектаклямі “Прынц і страшыдла” і “Бонусны сеанс псіхааналізу”.

Беларускае Радыё Рацыя