Уладзімір Кацора збіраецца здымаць сваю кандыдатуру з выбараў



Гомельскі дэмакратычны палітык Уладзімір Кацора заяўляе пра намер аб зняцці сваёй кандыдатуры.

Ён не бачыць сэнсу ва ўдзеле ў выбарах, паколькі ўлады не дапусцілі ягоных прадстаўнікоў у склады выбарчых камісій.

– Я прапанаваў, каб мае прадстаўнікі былі ўключаны ў камісію з дадатковым правам дарадчага голасу і былі б дапушчаны да падліку галасоў. І мая пазіцыя такая. І раней была такая. Калі мы не дапушчаны да падліку галасоў, то тады няма сэнсу далей удзельнічаць у гэтых так званых выбарах.

Уладзімір Кацора балатуецца па Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе №32. Ягоным супернікам ад улады з’яўляецца начальнік упраўлення бяспекі “Завода ліцця і нармаляў” Аляксандр Данчанка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота udf.by