Беластоцкі тэатр Венгеркі запрашае на прэм’еру спектакля „(HaszTak) Witkacy”
Гэта не школьная лекцыя, а спроба паразважаць. Пра наркотыкі між іншым… 26 кастрычніка беластоцкі драматычны тэатра імя Аляксандра Венгеркі запрашае на прэм’еру. На камернай сцэне там пакажуць спектакль „(HaszTak) Witkacy”.
Гэта арыгінальны праект акцёра Патрыка Алдзяеўскага. Тэатральна-музычная пастаноўка паводле тэксту „Наркотыкі” Станіслава Ігната Віткевіча. Патрык Алдзяеўскі працаваў над адаптацыяй тэксту, рэжысурай, а таксама напісаў музыку і стварыў дэкарацыі.
– Выбраў „Наркотыкі” Віткевіча. Гэта такі тэкст, у якім пан Станіслаў апісвае свае прыгоды з наркотыкамі. Ён апісвае гэтыя прыгоды вобразна. Мы акрываем гэты мозг вар’ята і ўваходзім у псіхалогію.
Праект створаны, дзякуючы мастацкай стыпендыі мэра Беластока для маладых творцаў. Прэм’ера адбудзецца 26 кастрычніка а 19.00. Спектакль таксама на камернай сцэне беластоцкага тэатра сыграюць у нядзелю.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя