Берасцейцы пабачаць гравюру Дальберга “Аблога Берасця шведамі”
У горадзе над Бугам адбудзецца “Вечар у археалагічным музеі “Бярэсце”. На якім мясцовы Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці прадставіць праект пад назвай “1000 ідэй для Берасця”. Праект мастацкі і ў межах яго наведвальнікі пабачаць работы і сучаснага беларускага графіка Уладзіміра Цэслера і старадаўняга шведскага Эрыха Дальберга.
Пра супрацу з музеем выказалася прадстаўнік Фонда развіцця Берасцейскай крэпасці Наталля Зданевіч:
– Я лічу, што гэтая падзея аб’ядноўвае высокародныя мэты місіі – разам папрацаваць, сумесна прадставіць свае праекты. І гэта вельмі крута, гэта вельмі годна і я рада знаходзіць новых партнёраў у Берасці.
Гравюру Эрыха Дальберга выставяць на адзін дзень – 30 кастрычніка. Наведвальнікаў чакаюць і іншыя цікавосткі. Пачатак – у 19:30 на Шпітальным востраве Берасцейскай крэпасці ў музеі “Бярэсце”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце