Беларусы ў лідарах па колькасці дазволаў на жыхарства ў Еўразвязе



Беларусы – на пятым месцы па колькасці ўпершыню атрыманых дазволаў на жыхарства ў Еўразвязе. Летась амаль 138 тысяч беларусаў атрымалі свой першы дазвол на жыхарства ў краінах Еўразвязу. 90 працэнтаў з іх звярнуліся па такі дакумент у Польшчы, – падае Еўрастат.

Сярод атрымальнікаў дазволаў на жыхарства ў ЕЗ лідыруюць грамадзяне Украіны (527 тыс. чалавек), Кітаю (206 тысяч), Індыі (197 тысяч) і Сірыі(174 тысячы). Нашыя суайчыннікі – на пятым месцы. Краіны Еўразвязу найчасцей выдаюць від на жыхарства па сямейных прычынах, дзеля працы і вучобы, а таксама ўцекачам і асобам, якія падлягаюць міжнароднай абароне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота capital.ua