Пра падземныя тунэлі ў Жыровічах



У сеціве з’явіўся чарговы кастрычніцкі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”.

Свежы нумар парадуе чытачоў рознымі навінамі і матэрыяламі, звязанымі з гісторыяй слонімскай зямлі і лёсам яе знакамітых людзей.  Найпершую цікавасць у чытачоў выклічуць матэрыялы, прысвечаныя тунэлю пад Жыровіцкім манастыром і пра лёс бібліятэкі графаў Слізняў у Новадзявяткавічах.

Даведаюцца чытачы ад гісторыка з Ліды Леаніда Лаўрэша пра ўніяцкага епіскапа Іяакіма Цехановіча з Жыровічаў, пра атамана Грача ад гісторыка Ніны Стужынскай, пра гісторыю вёскі Вішава і яе ваколіцаў ад настаўніцы Святланы Брайчук.

У “Слонімскім краі” публікуецца шмат розных рэдкіх фотаздымкаў, якія аздабляюць матэрыялы, звязаныя з гісторыяй Слонімскай ратушы, 1943 года, пра часопіс “Веды і жыццё”, 1927 года, пра рэвалюцыйны Слонім пачатку ХХ стагоддзя і шмат іншых цікавых публікацый.

Мінулыя нумары “Слонімскага краю” і свежы нумар чытайце тут.

Беларускае Радыё Рацыя