Ігара Маслоўскага выклікалі на камісію



На паседжанне выбарчай камісіі выклікаюць у Берасці кандыдата ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Маслоўскага.

Не выключана, што гаворка будзе ісці пра чарговае нібыта парушэнне заканадаўства, распавёў сам палітык:

– Мне патэлефанавалі з маёй выбарчай камісіі, з Берасцейскай памежнай выбарчай акругі №4, і запрасілі на паседжанне, якое адбудзецца ў панядзелак. І паведамілі адно, што на мяне напісаў нейкую заяву, я так разумею, нейкую скаргу, дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Базанаў.

Як патлумачыў Ігар Маслоўскі, падставай да напісання скаргі і выкліку ў камісію магла стаць крытыка ў адрас дэпутатаў і дзеючай улады падчас выступу па радыё і тэлебачанні.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце