У кнігарні „логвінаЎ” згадвалі Юрыя Гуменюка
У сталічнай кнігарні „логвінаЎ” адбылася прэзентацыя другой пасмяроднай кнігі Юрыя Гуменюка. Адбылося гэта ў другую гадавіну трагічнай смерці гарадзенскага паэта. Гэтым разам выйшла кніга яго нарысаў і эсэ „Краіна нязьдзейсьненых мараў”, якая пабачыла свет у выдавецтве „Галіяфы”.
У імпрэзе ўзялі удзел пераважна пісьменнікі, якія добра ведалі Юрыя – з былых літаратурных суполак Таварыства вольных літаратараў і Бум-Бам-Літ. А таксама некаторыя старэйшыя калегі. Уладзімір Арлоў прачытаў сваё эсэ пра Юрыя Гуменюка, якое ён напісаў для трэцяга выдання сваёй кнігі „Імёны свабоды”. Валянцін Акудовіч казаў пра гарадзенскага паэта, як асобу і творцу, нагадаў пра публікацыю Юрыя ў часопісе „Крыніца” ў рубрыцы „Постацыі”. Таксама выступілі Юрась Пацюпа, Серж Мінскевіч, Віктар Жыбуль, Сяржук Сыс. Амаль усе яны чыталі вершы – як Юрыны, так і свае ўласныя, яму прысвечаныя.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік