Касцельны фэст у парафіі Святых Сымона і Юды Тадэвуша



Касцельны фэст у парафіі Святых Сымона і Юды Тадэвуша, апекуна спраў безнадзейных, што актуальна для сённяшняй Беларусі, адзначылі ў вёсцы Лаздуны Іўеўскага раёна.

Распавядае ксёндз Анджэй Бурак – настаяцель Лаздунскага касцёла:  

– Касцёл у нас, уявіце, Святога Шымона і Юды Тадэвуша. Юда Тадэвуш у Касцёле каталіцкім сёння так агалошаны, што ён заступнік спраў, некаторыя гавораць, безнадзейных. Але калі мы адкрыем Евангелле Святога Лукі, напрыклад, то мы можам там прачытаць такія словы, што “ў Бога няма рэчаў немагчымых”. Таму лепей сказаць – цяжкіх. У календары 28 кастрычніка ў гэтым годзе прыпадае на панядзелак. Калі панядзелак, калі маленькая парафія, ну, вядома, усе пойдуць да працы. Таму перанеслі.

Паводле падання, сённяшні каменны Лаздунскі касцёл пабудавалі на тым месцы, куды знесла віхорам на адлегласць пяць кіламетраў дах ранейшага драўлянага касцёла. Гэта ўспрынялі як волю Святога.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Іўе  

Фота Алены Паўлоўскай