„Ноч расстраляных паэтаў” у Беластоку



Пад консульствам Беларусі ў Беластоку (Elektryczna, 9) пройдзе акцыя памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій. Акцыя ўзгодненая з мясцовымі ўладамі. Арганізатар – актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў:

– Пра гэтыя падзеі мусіць ведаць як мага больш людзей, каб яны памяталі і не паўтаралі тыя памылкі, якія былі тады. Бо ў 30-я гады – расстрэлы, у 90-я – знікненні. Што далей? Заўтра можа і я знікну?

Пачатак „Ночы расстраляных паэтаў” у Беластоку а 16:00 па польскім часе. У народным мемарыяле Курапаты на ўскраіне Менску акцыя з такім жа назовам пачнецца а 20:00 па беларускім часе. Як вядома, у 1937 годзе за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за сотню беларускіх дзеячаў культуры.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота twitter.com