Іранічны раман Андрэя Адамовіча прэзентавалі ў “Акадэмкнізе”
Іранічны раман Андрэя Адамовіча, які прадбачыў сумныя рэаліі сённяшняга беларускага калялітаратурнага жыцця, “Песня пра Цімура” – прэзентавалі ў сталічнай “Акадэмкнізе”.
Распавядае аўтар:
– Героі кніжкі – беларускія літаратары, але ўсе яны прыдуманыя мной. Яны, як бы, воляю лёсу закінутыя ў Варшаву. Галоўны герой – Цімур Хоміч. На яго пошукі ў Варшаву прыязджае капітан беларускага КДБ Капейкін. Фабула – дэтэктыў. У кніжцы шмат устаўных навэл. Кніжка з больш сатырычным ухілам, але не толькі. Цімур Хоміч сапраўды беларускі паэт, але там фігуруюць і Андрэй Хадановіч, Саладуха там, Горват, такая забаўка.
Цяперашні раскол у Беларускім ПЭН-цэнтры нечакана быў прадказаны ў іранічным рамане Андрэя Адамовіча “Песня пра Цімура”, хоць ён і быў напісаны задоўга да канфлікту.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск