У Смаленскай вобласці ў ДТЗ загінулі трое беларусаў
У Смаленскай вобласці (Расея) у ДТЗ загінулі трое беларусаў.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расеі Алег Мазура, аварыя адбылася раніцай 31 кастрычніка на 441-м кіламетры трасы М1.
Паводле яго слоў, сутыкненне мікрааўтобуса Volkswagen і велікагруза DAF адбылося каля 07.10 у раёне вёскі Бадуны Краснінскага раёна.
Тры чалавекі загінулі на месцы аварыі, адзін пацярпеў.
„Пасольства разбіраецца ў сітуацыі, усталёўвае ўсе абставіны здарэння, робіць захады па інфармаванні сваякоў загінулых і пацярпелых”, — адзначыў прэс-сакратар пасольства.
Фота УМУС Расеі па Смаленскай вобласці