Пачаліся работы на ўчастку дарогі Ліпск – дзяржаўная мяжа



Будаўніцтва і пашырэнне часткі дарогі ваяводства № 664 будзе цалкам фінансавацца з дзяржаўнага бюджэту ў рамках Дарожнага фонду мясцовага самакіравання. Кошт запланаваных будаўнічых работ складае больш за 64 млн злотых. У чацвер адбылася афіцыйная цырымонія пачатку працы, сярод іншых у ёй прынялі ўдзел Артур Касіцкі, маршалак Падляшскага ваяводства, ваяводскі радны і ініцыятар гэтай інвестыцыі Павел Унукоўскі, а таксама чыноўнікі мясцовага самакіравання і прадстаўнікі падрадчыкаў.

Артур Касіцкі падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што будаўнічыя работы, якія пачынаюцца, з’яўляюцца першым этапам рэалізацыі планаў ваяводства, якія датычаць пагранічных раёнаў у Аўгустоўскім павеце.

– Мы хочам, каб гэтая дарога прывяла да актыўнага перасячэння мяжы, таму наша мэта – адкрыць пераход з Беларуссю Ліпшчаны – Сафіева, – сказаў Касіцкі. – Такое рашэнне дазволіць вызваліць памежны рух на іншых пунктах, а таксама стымулюе турызм і эканоміку ў гэтым рэгіёне. Я спадзяюся, што яшчэ ў гэтай кадэнцыі нам удасца адкрыць гэты пераход.

Павел Унукоўскі таксама спадзяецца, што на працягу некалькіх гадоў будзе пабудаваны новы памежны пераход з Беларуссю. – Гэтая інвестыцыя – пачатак змен у гэтай частцы ваяводства, – падкрэсліў ён.

Чыноўнікі мясцовага самакіравання не хаваюць задавальнення пачаткам будаўнічых работ. 

 

Паводле wrotapodlasia.pl