Шосты кандыдат «Еўрапейскай Беларусі» зняты з выбараў



Гэта ўжо шосты кандыдат «Еўрапейскай Беларусі», якога здымаюць з выбараў. У Бабруйску пра зняццё з выбарчай гонкі папярэдзілі актывіста кампаніі Арсеня Чыгіра.

Першае папярэджанне яму далі за тое, што ўзяў адпачынак на працы на два дні пазней за належны тэрмін, а другое – за тое, што несваечасова падаў звесткі пра рахунак кандыдата ў выбарчую камісію. Ды ён мяркуе, што гэтыя прычыны надуманыя:

– Я лічу, што сапраўдная прычына зняцця ў даволі смелым выступленні па радыё і тэлебачанні. Я падчас збору подпісаў у кандыдаты ў дэпутаты за сваё вылучэнне сабраў каля 1200 подпісаў, збіраў іх асабіста са сваёй камандай. Мы абышлі ўсю нашу выбарчую акругу, размаўлялі з вялікай колькасцю людзей. Ведалі мясцовыя праблемы, таму менавіта гэта было прычынай зняцця.

Арсень Чыгір, як ён кажа, запісаў даволі смелыя тэле- і радыёвыступы, які не пусцілі ў эфір, можна сказаць прывентыўна. Эфіры павінны былі адбыцца раней чымсьці паседжанне камісіі, дзе прымалася рашэнне, што яго здымаюць. Алесь Чыгір мае намер абскарджваць рашэнне аб зняцці з выбараў у абласной выбарчай камісіі і пакуль захоўвае статус кандыдата.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя