Выбарчая кампанія працягваецца
Вольга Мікалайчык па-ранейшаму агітуе за сябе на выбарах у Парламент, хоць яе знялі. З выбараў пачалі здымаць кандыдатаў «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк, Аксану Юшкевіч, Паўла Юхневіча, Арцёма Чарняка і Вольгу Мікалайчык. Усе яны абскарджваюць рашэнні камісій.
Актывіста і абаронца Курапатаў Вольга Мікалайчык далей працягвае агітацыю, паколькі абскарджвае працэс зняцця сябе з выбараў, а значыць – далей лічыць сябе кандыдатам.
– Яны сабе «паднагадзілі», яны мне патэлефанавалі і сказалі, што мяне знялі з рэгістрацыі. Пасля падышла міліцыя на пікет, я ўсё адно выйшла на пікет, бо я абскарджваю, і сказала, каб я збірала пікет, бо я парушаю, быццам бы несанкцыянаваны мітынг. Насамрэч, па нашых законах нават, пакуль ідзе абскарджанне, я з’яўляюся кандыдатам. Не далі выхад у радыёэфір па плану, знялі мой выступ з тэлеэфірам. А я ў місію АБСЕ патэлефанавала, яны самі да мяне прыйшлі на пікет, і ўсе гэта расказала.
Як паведамляе выбарчая камісія скасавалі рэгістрацыі 9 кандыдатам. Вольга Мікалайчык балатуецца ў сталічнай Уручанскай выбарчай акрузе №109. Яе прозвішча ўжо знікла з раздзелу «кандыдаты» на старонцы акругі на сайце http://vybary2019.by/.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя